Хоцімск: праваахоўнікі папярэджваюць дэмакратычных актывістаў

2012 2012-06-13T18:03:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу апошняга тыдня супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць прафілактычныя гутаркі з дэмакратычнымі актывістамі Хоцімскага раёна і папярэджваюць аб адказнасці за ўдзел у несанкцыяваных уладамі мерапрыемствах.

“На мінулым тыдні супрацоўнікі Хоцімскай міліцыі правялі такую гутарку з адным з мясцовых актывістаў “Гавары праўду”, - распавядае журналіст Барыс Вырвіч. – Таксама ён вымушаны быў падпісаць паперу аб тым, што папярэджаны аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах”.

Па словах журналіста, сёння ўжо супрацоўнік Касцюковіцкага міжрайаддзела КДБ правёў адпаведную размову з іншым актывістам гэтай жа арганізацыі:

“Зноў жа, актывіст падпісаў паперу, што папярэджаны аб адказнасці. Неабходна адзначыць, што дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў па запалохванні дэмакратычных актывістаў прыносяць пэўны эфект, бо гэтыя людзі прасілі не называць іх прозвішчаў. Кажуць, што іх папярэдзілі аб тым, што ў выпадку з’яўлення фотаздымкаў з іх удзелам у нейкіх акцыях у інтэрнэце яны будуць пакараныя вялікімі штрафамі”.

На думку спадара Вырвіча, такая актыўнасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў у адносінах да дэмакратычных актывістаў Хоцімскага раёна  звязаная з хуткім пачаткам кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў.

“У Хоцімскім раёне даволі моцныя дэмакратычныя суполкі “Гавары праўду” і партыі БНФ, якія выказвалі намер прыняць актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. Думаю, шляхам такога вось прэвентыўнага запалохвання ўлады маюць намер нейкім чынам зменшыць іх актыўнасць. Як бачна, часткова ім удаецца дасягнуць сваёй мэты”, - выказвае сваё меркаванне журналіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international