Факту парушэньня правоў журналістаў ня выяўлена

2006 2006-10-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала ліст з УУС Магілёўскага аблвыканкама, гаворка ў якім ідзе пра расследаваньне факту затрыманmня журналістаў 31 жніўня ў г.Бабруйску. У лісьце паведамляецца, што УУБ УУС Магілёўскага аблвыканкама на падставе звароту, які паступіў з пракуратуры Ленінскага раёна г.Бабруйска, правяло праверку, у выніку якой ня выяўлена факту незаконнага затрыманьня журналістаў 31.08.2006 года, што выконвалі свае прафэсыйныя абавязкі. У выпадку нязгоды з прынятым рашэньнем, паведамляе прэс-служба “БАЖ”, яго можна абскардзіць ва ўстаноўленым парадку.

Нагадаем, што ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зьвярталіся да абласнога і раённага кіраўніцтва органаў унутраных справаў з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якія парушылі правы журналістаў і беларускае заканадаўства аб СМІ падчас акцыі пратэсту А. Чыгіра 31 жніўня 2006 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international