Гародня: як звычайна суд на баку гарвыканкаму

2012 2012-06-13T17:11:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 чэрвеня ў Гародні прайшоў разгляд скаргі актывіста Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Сяргея Ліса да гарвыканкаму на прадмет забароны пікету, які быў заяўлены на 15 траўня бягучага году.

Суддзя Ленінскага раённага суду Ала Баўсук за паўгадзіны разгледзела справу і не задаволіла скаргу. Інтарэсы гарвыканкама прадстаўляў юрыст Леанід Жук. А Сяргей Ліс спрабаваў заявіць сваёй прадстаўніцай на судзе Аляксандру Васілевіч, але суддзя не задаволіла гэтае хадайніцтва. У адказ на пытанне самой Васілевіч пра тое, ці будзе адмова ва ўдзеле прадстаўніка адлюстраваная пісьмова ў пратаколе судовага паседжання, суддзя Ала Баўсук выдаліла яе з кабінета – фармальна за парушэнне хады судовага працэсу.

Хто і калі будзе разглядаць аналагічную скаргу самой Аляксандры Васілевіч, якой гарвыканкам таксама адмовіў у правядзенні пікету пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”, пакуль невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international