Абласны начальнік ад культуры супраць беларусізацыі
https://spring96.org/be/news/53209
2012
2012-06-13T15:41:21+0300
2012-06-13T15:41:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/viarsocki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Начальнік Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыкама Аляксандр Вярсоцкі разаслаў усім начальнікам аддзелаў культуры раённых выканаўчых камітэтаў вобласці і дырэктарам абласных устаноў культуры даручэнне.
Вярсоцкі патрабуе ад падначаленых “прыняць канкрэтныя меры па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных устаноў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусізацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці”.
Пры гэтым Вярсоцкі загадаў пра прынятыя меры інфармаваць Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і асабіста яго да 1 ліпеня і 25 снежня 2012 года.