Палякі падпісваюцца пад “Петыцыяй супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі”

2012 2012-06-13T12:06:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэсцьдзесят тысяч грамадзян Польшчы наведалі інтэрнэт-старонку сайта Праваабарончага цэнтру “Вясна” з  “Петыцыяй супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” на польскай мове. Толькі ў траўні каля дзесяці тысяч з іх пакінулі свой подпіс пад петыцыяй.

Цікавасьць да праблемы смяротнай кары ў гэтай краіне істотна павялічылася пасьля паказу фільма "Як выглядае правасуддзе ў Беларусі", прысвечанаму расследваньню справы тэракту ў менскім метро і пасьпешліваму выкананьню гэтых прысудаў. Фільм быў створаны рэдакцыяй праграмы Superwizjer  тэлеканала TVN. Паспрыяла гэтаму таксама  размяшчэньне на некаторых сайтах, у тым ліку на старонцы “Хельсінскай фундацыі правоў чалавека” http://www.hfhr.pl  спасылкі на польскамоўны варыянт петыцыі. Напрыканцы красавіка гэтага года ён быў змешчаны на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Нагадаем, што Рэспубліка Польша ў 1988 годзе ўвяла мараторый на сьмяротнае пакараньне, які прывёў да таго, што Вярхоўны суд замяніў усе вынесеныя смяротныя прысуды на 25-гадовы тэрмін турэмнага зняволеньня. Канчаткова сьмяротнае пакараньне было адмененае ў 1997 годзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international