"У фільме "Паутина" распаўсюджаныя зьвесткі..., якія не адпавядаюць рэчаіснасьці, зьневажаюць гонар і годнасьць і ў цэлым кампраметуюць дзейнасьць арганізацыі", - лічаць прадстаўнікі IREX у Беларусі.

2003 2003-07-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30-га чэрвеня прадстаўніцтва IREX у Беларусі зладзіла прэс-канферэнцыю, у часе якой зняпраўдзіла звесткі, распаўсюджаныя ў ананімным псеўдадакуменальным фільме "Паутина" на беларускім тэлебачанні. Кіраўніцтва IREX заяўляе, што не зьбіраецца згортваць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, і спадзяецца ў жніўні прайсці перарэгістрацыю пры беларускім МЗС.
"У гэтым фільме распаўсюджаныя звесткі..., якія не адпавядаюць рэчаіснасці, зневажаюць гонар і годнасць і ў цэлым кампраметуюць дзейнасць арганізацыі", - гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным прадстаўніцтвам IREX у Беларусі.

Беларускае бюро Савета па міжнародных даследваннях і абменах (IREX) падкрэслівае, што яго дзейнасць цалкам адпавядае заяўленым мэтам і статуту арганізацыі і ніякім чынам не накіраваная на "падрыў нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь", як тое падавалася ў "Паутине".

Кіраўніцтва бюро звяртае ўвагу на тое, што пры падрыхтоўцы фільма ніхто з яго аўтараў (якія пажадалі застацца невядомымі) ніводнага разу не звярнуўся да адказных асобаў прадстаўніцтва па каментары ці тлумачэнні. IREX падкрэслівае, што гэта не толькі супярэчыць агнульнапрынятым прынцыпам журналістыкі, але і парушае арт. 40 Закона РБ "Аб друку і іншых СМІ", які прадпісвае журналісту правяраць праўдзівасць атрыманых ім звестак. "Дзейнасць нашай арганізацыі празрыстая і адкрытая", - заявіў кіраўнік беларускага бюро IREX Роберт Артэга.

Сп. Артэга не бярэцца меркаваць, хто мог ініцыяваць стварэнне гэтага фільма. На пытанне журналістаў наконт магчымага аўтарства "Паутины" ён адказаў пытаннем: "Хто выйграе ад таго, што нашая арганізацыя перастане існаваць і працаваць на тое, каб грамадзяне Беларусі атрымлівалі аб'ектыўную, праўдзівую інфармацыю?.."

Р. Артэга паведаміў, што 7-га жніўня г.г. сканчаецца тэрмін рэгістрацыі IREX пры МЗС Беларусі. Ён спадзяецца, што знешнепалітычнае ведамства працягне рэгістрацыю яго арганізацыі, паколькі яна дзейнічала строга ў рамках свайго статуту і беларускага заканадаўства. У выпадку адмоўнага адказу МЗС IREX "прадпрыме адпаведныя крокі для апратэставання гэтага рашэння", - запэўніў Р. Артэга.

Пры канцы сустрэчы ён запрасіў невядомых аўтараў фільма "Паутина" узяць удзел у прафесійных трэнінгах IREX, дзе ў іх будзе магчымасць навучыцца працаваць паводле журналісцкіх стандартаў.
Паводле БАЖ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international