Баранавічы: “Белая Русь” актыўна рыхтуецца да працы ў выбаркамах

2012 2012-06-13T11:48:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bieleja_rus-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта вынікае з артыкула пад назвай “Белая Русь”: молада, ды не зялёна”, які надрукавала 9 чэрвеня афіцыйная газета Баранавіцкага гарвыканкама “Наш край”.

У артыкуле ідзе гаворка пра 4-гадовыя вынікі дзейнасці Баранавіцкай філіі РГА “Белая Русь”. Яе старшыня Анатоль Каленнікаў заявіў, што за чатыры гады дзейнасці “Белая Русь” стала самай уплывовай палітычнай арганізацыяй у горадзе. Яна налічвае 3 тысячы чалавек і мае свае структуры амаль на ўсіх прадпрыемствах і ўстановах горада, а 69 % дэпутатаў Баранавіцкага гарадскога Савета складаюць менавіта сябры “Белай Русі”.

На першай справаздачна-выбарчай канферэнцыі 25 мая 2012 года ГА “Белая Русь” была ператворана ў палітычную партыю.

Анатоль Каленнікаў паведаміў таксама, што яны актыўна рыхтуюць сваіх актывістаў да будучай парламенцкай выбарчай кампаніі - найперш, да працы ў выбарчых камісіях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international