Трыбуна FIDH: Для Алеся Бяляцкага вясна прымушае сябе чакаць ...

2012 2012-06-13T11:04:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paris-25.11.2011e.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выступ Суэр Белхасэн на маніфестацыі ля Амбасады Беларусі ў Парыжы 25 лістапада 2011г.

Выступ Суэр Белхасэн на маніфестацыі ля Амбасады Беларусі ў Парыжы 25 лістапада 2011г.

Altermondes, № 30, чэрвень 2012

БЕЛАРУСЬ. З моманту сумніўнага пераабрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам у 2010 г. сітуацыя з правамі чалавека ў краіне не перастае пагаршацца. Сімвалам гэтых рэпрэсій з'яўляецца арышт Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна", у жніўні 2011 г.

Суэр Белхасэн, прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы Чалавека (FIDH)

Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH і старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», быў прысуджаны 24 лістапада 2011 года да 4,5 гадоў калоніі строгага рэжыму і з канфіскацыяй ўсёй яго маёмасці, у тым ліку офіса ПЦ "Вясна". Гэты прысуд - прамы вынік яго праваабарончай дзейнасці. Абвінавачаны ўладамі ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах», ён знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі з 4 жніўня 2011 года. Асуджаны па выніках несправядлівага судовага працэсу, наш віцэ-прэзідэнт і сябра адбывае сёння пакаранне ў калоніі строгага рэжыму № 2 горада Бабруйска, дзе ён павінен выконваць папраўчыя працы. Умовы яго заключэння вельмі цяжкія, але гэты нястомны абаронца свабоды ніколі не скардзіцца: “Я непакоюся за ўсіх тых, хто знаходзіцца па іншы бок сцяны”, - піша ён з турмы. І дадае: “Што тычыцца мяне, я знаходжуся менавіта там, дзе павінен знаходзіцца праваабаронца пры цяперашнім гнілым рэжыме”.

Трэба сказаць, што з моманту яго арышту, больш за восем месяцаў таму, жорсткія рэпрэсіі, якія пачаліся ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі пасля вельмі крытыкуемых прэзідэнцкіх выбараў 2010 г., толькі ўзмацніліся. Былі прынятыя новыя, пагібельныя для свабоды законы з мэтай забараніць масавыя акцыі і задушыць асацыяцыі.

Праваабаронцы сталі пераследвацца больш, чым калі-небудзь раней. Зразумела, праваабарончы цэнтр «Вясна», які ўзначальвае Алесь з моманту яго стварэння ў 1996 г., застаецца пад прыцэлам уладаў. Нядаўна Валянціну Стэфановічу, намесніку старшыні арганізацыі, было забаронена пакідаць тэрыторыю Беларусі, як і шматлікім іншым праваабаронцам. Сёння ў Беларусі налічваецца 13 палітвязняў, якія падвяргаюцца вялікаму ціску, пазбаўленыя адвакатаў, судзімыя па некалькі разоў запар і прысуджаныя да ўсё больш суровых пакаранняў. Не варта падманвацца з нагоды нядаўняга вызвалення, 14 і 15 красавіка 2012, двух лідэраў апазіцыі - кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 г. Андрэя Саннікава і каардынатара яго кампаніі Дзмітрыя Бандарэнкі. Гэта вызваленне не з'яўляецца знакам якой-небудзь лібералізацыі рэжыму Лукашэнкі: апазіцыянеры былі адпушчаныя на свабоду толькі пасля цяжкіх фізічных і маральных катаванняў, што прымяняліся да іх, каб прымусіць іх падпісаць ліст прэзідэнту з просьбай аб памілаванні ...

Тым не менш, іх вызваленне стала магчыма толькі дзякуючы міжнароднаму ціску. Краіны Еўрапейскага Саюза зрабілі больш жорсткім тон, адклікаўшы сваіх паслоў з Беларусі ў канцы лютага. Аднак санкцыі, якія прымаюцца супраць Беларусі, павінны быць больш мэтанакіраванымі і цэліць ў самае сэрца рэжыму. Двайная стратэгія ЕС - гучна выказваць сваю падтрымку ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі і прымаць «абмежавальныя меры» ў дачыненні да ўрада і ўсіх набліжаных да рэжыму Лукашэнкі асоб (у прыватнасці, замарожванне рахункаў і адмова ў візе) - будзе сапраўды эфектыўнай толькі ў тым выпадку, калі краіны ЕС будуць дзейнічаць разам.

У цяперашні ж час эканамічныя інтарэсы розных дзяржаў перашкаджаюць рэалізацыі гэтай стратэгіі і дазваляюць Лукашэнку і яго паплечнікам пазбягаць санкцый. Так, даводзіцца з шкадаваннем канстатаваць, што Юрый Чыж, бізнэсмэн, блізкі да Лукашэнкі, які трапляе пад санкцыі ЕС, нядаўна змог заключыць буйны кантракт са славенскай кампаніяй «Рыка» на будаўніцтва гасцініцы класа люкс ў сталіцы Беларусі Мінску. Неабходна, каб, дамагаючыся безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў і нашага віцэ-прэзідэнта Алеся, краіны Еўрапейскага Саюза дзейнічалі разам у дачыненні да апошняй дыктатуры Еўропы. Як піша Алесь з калоніі: «Вецер мяце сухі снег па вуліцы, па чорным асфальце ўецца белая завея. У каранціне мы праводзілі практычна ўвесь час у двары пад вясновым сонцам. Цяпер яно амаль зусім знікла і з'яўляецца толькі зрэдку». Вясна ў Беларусі сапраўды прымушае сябе чакаць ...

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international