Эдуарду Лобаву абмежавалі спатканьні і перадачы

2012 2012-06-13T08:08:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта Свабодзе паведаміла маці Лобава Марына. Некалькі хвілін таму сын тэлефанаваў ёй з калёніі.

Цяпер Эдуарду дазволена толькі адно спатканьне і адна перадача на год, грашовы перавод раз на месяц у памеры адной базавай велічыні.

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Паводле суду, разам са Зьмітром Дашкевічам яны нібыта зьбілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. У судзе пацярпелыя давалі паказаньні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спэцслужбы. Эдуарда Лобава — у Івацэвіцкай калёніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international