Слонім: Суд аштрафаваў збітую міліцыянтамі актывістку БХД

2012 2012-06-12T18:49:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pansievich-volha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка БХД Вольга Пансевіч (г.Слонім)

Актывістка БХД Вольга Пансевіч (г.Слонім)

У Слоніме 12 чэрвеня адбыўся суд над мясцовай актывісткай аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Вольгай Пансевіч, якую ў красавіку збілі міліцыянты. Яе абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі і нецэнзурнай лаянцы.

У першай палове дня ў судзе заслухалі паказанні самой актывісткі і двух сведак-міліцынятаў. Па словах аднаго з іх, пры затрыманні Вольга Пансевіч паводзіла сябе нібы п'яная. Аднак гэта не пацвярджаецца паказаннямі другога міліцыянта. Таксама адсутнічала асведчанне яе на алкаголь.

Пасля перапынку адбыліся заслуханні яшчэ аднаго міліцыянта і трох сведак з боку Вольгі Пансевіч.

Суддзя Іван Ластоўскі па двух адміністратыўных артыкулах – за непадпарадкаванне міліцыі і нецэнзурную лаянку - аштрафаваў актывістку на 2 мільёны 500 тысяч рублёў.

Нагадаем са слоў Вольгі Пансевіч, 21 красавіка  на вуліцы Хлюпіна ў Слоніме прыкладна ў 19:30 да яе падыйшлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і прапанавалі праехаць з імі ў аддзел. Жанчына адмовілася. Тады яны сілком скруцілі яе і запіхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі. Даставіўшы ў аддзел, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе трымалі трое сутак, збівалі, ставілі ў позу “ластаўкі”.  Жанчына сказала, што будзе абскарджваць такія дзеянні міліцыі. У адказ на гэта 30 траўня Вольгу азнаёмілі са складзенымі на яе двума пратаколамі.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international