Сябры БНП спынілі галадоўку, Алена Захожая працягвае ўстрыманьне ад ежы

2006 2006-10-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cтаршыня суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) акцыянэрнага таварыства “Белшына” Рыгор Спасюк паведаміў Радыё Свабода, што сябры БНП вырашылі перапыніць галадоўку. Акцыю пратэсту працягне толькі Алена Захожая. “Сёньня ўжо 28 дзень, як Алена адмаўляецца ад ежы”, — удакладніў Рыгор Спасюк.

У мінулую пятніцу Рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў прыняла Зварот да ўдзельнікаў галадоўкі на “Белшыне”. Сёньня Рыгор Спасюк кажа, што прапанова прынятая, бо цяперашні стан здароўя ўдзельнікаў галадоўкі не дазваляе выконваць цяжкую фізычную працу на прадпрыемстве.

Алена Захожая ня першы раз трымае галадоўку. Яшчэ ў траўні 2001 году акцыя пратэсту доўжылася 15 сутак, пасьля чаго адміністрацыя “Белшыны” мусіла дазволіць суполцы БНП арэндаваць памяшканьне. Пасьля Бабруйскі гарвыканкам зарэгістраваў юрыдычны адрас арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international