Запрашаюцца назіральнікі, якія будуць сачыць за парушэннямі правоў студэнтаў

2012 2012-06-12T16:49:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Брэсце пачынаецца набор назіральнікаў. У рамках праекту “Маніторынг парушэння акадэмічных правоў і свабод” запрашаюцца студэнты завочных і дзённых формаў навучання, а таксама выкладчыкі.

Яны будуць адсочваць і фіксаваць парушэнне правоў студэнтаў, а таксама накіроўваць іх за юрыдычнаю дапамогай.

Брэсцкі рэгіянальны каардынатар праекту Таццяна Хільчук патлумачыла крытэр адбору назіральнікаў:

- Назіральнікі – гэта валанцёры, якім гэта цікава, якія хочаць гэтым займацца і жадаюць унесці ў гэтую справу нейкі свой унёсак. Запрашаюцца ўсе жадаючыя, але тыя, якія непасрэдна звязныя з універсітэтам. Сам працэс адсочвання вымагае шчыльнае супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Са словаў Таццяны Хільчук, назіранне за парушэннямі правоў студэнтаў і фіксаванне такіх выпадкаў – гэта першы крок, неабходны для ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс.

Каб стаць назіральнікам можна звязацца з арганізатарамі праз паштовую скрынку brest.monitor@gmail.com

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international