«Дастойныя людзі сядзяць у засценках, а палітвязняў выпускаем»

2012 2012-06-12T11:35:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па пытаннях амністыі. Падрыхтаваць праект закона аб амністыі Лукашэнка публічна распарадзіўся, выступаючы са штогадовым пасланнем да народа і парламента 8 мая.

Ён даручыў ураду распрацаваць такі дакумент аператыўна, каб прымеркаваць амністыю да «галоўнага дзяржаўнага свята — Дня незалежнасці» (3 ліпеня) «Я ўжо пра гэта казаў: дастойныя людзі пакутуюць ў засценках, а нягоднікаў (палітвязняў) мы выпускаем — пад ціскам ці не пад ціскам», — заявіў Лукашэнка.

23 мая ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС паведаміла, што дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) падрыхтаваў і ўнёс на разгляд Савета міністраў праект закона аб амністыі, які ўзгоднены з усімі зацікаўленымі дзяржорганамі.

Паводле папярэдніх ацэнак, з месцаў пазбаўлення волі могуць быць вызваленыя каля 2,8 тыс. чалавек. Больш чым 7 тыс. асуджаных у рамках амністыі плануецца скараціць на год тэрмін пакарання.

Калі прапанаваны варыянт закона будзе ўхвалены Лукашэнкам,

то ўжо ў ліпені на волю выйдуць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць непаўналетніх дзяцей, інваліды I і II груп, хворыя на анкалагiчныя захворваннi, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС, а таксама ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Акрамя таго, ад пакарання могуць быць вызваленыя асобы, якія здзейснілі злачынствы, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, і злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх, але пры ўмове кампенсацыі нанесенай шкоды.

Амністыя, згодна з праектам закона, не распаўсюджваецца на тых, да каго раней прымяняўся адпаведны закон. Не падлягаюць амністыі асобы, якія не пакрылі шкоду, прычыненую злачынствам, і грамадзяне, якія не вярнуліся дзяржаве даход, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Не варта спадзявацца на вызваленне і тых, хто дапусціў асабліва небяспечны рэцыдыў. Таксама не выйдуць на волю тыя, хто не кампенсаваў выдаткі на дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Не будзе паслабленняў і для абвешчаных у вышук у сувязі з ухіленнем ад адбывання пакарання па прысудзе суда.

У ДВП асабліва падкрэслілі: амністыя не распаўсюджваецца на асоб, злосна парушаюць устаноўлены парадак адбывання пакарання.

Гэта будзе ўжо 12-я амністыя з 1991 года. У выніку леташняй амністыі на волю выйшлі 2.300 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international