Пратэстанты спынілі галадоўку

2006 2006-10-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 кастрычніка вернікі суполкі “Новае жыцьцё” атрымалі адказ з Вышэйшага гаспадарчага суду аб тым, што наглядная камісія апратэставала рашэньне Менскага гаспадарчага суду. Згодна зь ягоным прысудам на рахунак царквы пералічылі 35 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за храм вернікаў, а сам будынак перавялі ў гарадзкую маёмасьць. Паколькі рашэньне ўступіла ў законную сілу, вернікі вырашылі часова спыніць галадоўку, але яны будуць кругласутачна знаходзіцца ў сваім будынку. Яны запэўнілі, што галадоўка спынена часова, але акцыя пратэсту будзе працягвацца, пакуль ня будзе вырашана праблема.

У суботу, паведамляе прэс-служба Хартыі’97, ў будынку царквы “Новае жыцьцё” сабраліся прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, дзеячы мастацтва і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі на прапанову ініцыятыўнай групы стварыць “Грамадзянскую Раду” дзеля ўратаваньня вернікаў-хрысьціянаў. Пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка выказаў усім падзяку за падтрымку і, падсумоўваючы вынікі галадоўкі, адзначыў, што ўлады ігнаравалі акцыю, не забясьпечылі сталага мэдычнага кантролю за галадоўнікамі, утойвалі інфармацыю пра галадоўку хрысьціянаў. Вячаслаў Ганчарэнка назваў зьвесткі пра царкву, якія распаўсюдзіў тэлеканал СТВ, паклёпніцкімі.

Нягледзячы на пратэст нагляднай камісіі Вышэйшага гаспадарчага суду, паводле закону рашэньне Менгарвыканкаму пакуль правамоцнае. Дату перагляду справы мусяць прызначыць цягам месяцу. За гэты час вернікаў у любы момант могуць прымусова выселіць з будынку. Таму акцыя пратэстантаў працягваецца: штодня ў будынку будуць кругласутачна знаходзіцца людзі, дзяжурства ахоўнікаў не адменена.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international