Відэафільм берасцейскага праваабаронцы адзначаны прэміяй

2012 2012-06-12T10:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin_uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Дакументальны фільм “Пальчыкі або Урок гісторыі. Берасце” праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна ўвайшоў у тройку прызёраў сярод 130 фільмаў, дасланых на конкурс асацыяцыі Belfilm.

За сваю працу Уладзімір Вялічкін  быў прэміраваны медалём і Ганаровай граматай, якія ўручаў старшыня асацыяцыі Алег Дашкевіч.

Па словах Вялічкіна, яго фільм заснаваны на гістарычных і сучасных фактах гвалту над асобай. Ідэю зрабіць відэастужку на тэму прымусовай дактыласкапіі ён выношваў даўно. Да брэсцкіх праваабаронцаў звярталася шмат людзей, якіх прымушалі да здачы адбіткаў пальцаў і судзілі за адмову ад гэтага. Так і галоўны герой фільма “Пальчыкі…” як законапаслухмяны грамадзянін двойчы здаваў адбіткі пальцаў прымусова, але  супрацоўнікі міліцыі запатрабавалі зрабіць гэта і ў трэці раз. А калі чалавек адмовіўся - пацягнулі ў суд, дзе пакаралі штрафам у 700 тысяч рублёў нібыта за брыдкаслоўе.

У фільме праблему прымусовай дактыласкапіі праваабаронца раскрывае праз факты гвалту над асобай, якія мелі месца ў гісторыі, пачынаючы з часоў фашысцкай Германіі.

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international