Суд над Паўлам Сяргеем перанесены ў чарговы раз

2012 2012-06-12T10:08:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paval-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павал Сяргей за кратамі

Павал Сяргей за кратамі

Працяг разгляду адміністратыўнай справы актывіста зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Паўла Сяргея павінен быў адбыцца сёньня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Суддзя Людміла Лаппо. Аднак у чарговы раз суд перанесены на 22 чэрвеня.

Юнак быў затрыманы яшчэ 22 красавіка, адразу пасьля выхаду з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе ён адбываў 5 сутак арышту. На яго быў складзены новы пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). На выходныя Павал быў змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна. 25 красавіка павінен быў адбыцца суд, аднак на разгляд справы не з’явіліся сведкі-міліцыянты.

Чарговае прэвентыўнае затрыманьне, на думку актывіста, было  звязанае з традыцыйным шэсьцем “Чарнобыльскі Шлях”, якое праводзілася 26 траўня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international