Слонім: судзяць зьбітую міліцыянтамі сяброўку БХД Вольгу Пансевіч

2012 2012-06-12T08:52:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паседжаньне па справе Вольгі Пансевіч заплянаванае на 12 чэрвеня. Актывістку БХД абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.

Панасевіч затрымалі 21 красавіка ў Слоніме. Да яе падышлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і прапанавалі паехаць зь імі ў аддзел, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна». Жанчына адмовілася. Тады яны сілай яе скруцілі і запхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі і завезьлі ў аддзел. Там пасадзілі ў камэру, дзе пратрымалі трое сутак, зьбівалі, ставілі ў позу «ластаўкі».

Выйшаўшы з ізалятара, Вольга Панасевіч зьняла пабоі і напісала скаргу ў пракуратуру. Пракурор перанакіраваў заяву ў мясцовы аддзел Сьледчага камітэту. Там складу злачынства ў дзеяньнях міліцыі не знайшлі.

30 траўня да актывісткі прыехалі супрацоўнікі міліцыі, завезьлі ў аддзел і паказалі два пратаколы: за непадпарадкаваньне міліцыі і за нецэнзурную лаянку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international