Ігар Сімбіроў: "Гітару не вернуць" (відэа)
https://spring96.org/be/news/53158
2012
2012-06-11T23:09:17+0300
2012-06-11T23:09:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/simbirou-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міліцыянты забралі гітару разам з іншымі рэчамі музыканта і грамадскага актывіста на наступны дзень пасля Плошчы. Гэта адбылося падчас ператрусу, хоць, па словах Ігара Сімбірова, ні гітара, ні нетбук, ні ключы ад кватэры, ні мікрафон, ні чарнавікі песень не могуць мець ніякага дачынення да падзеяў 19 снежня 2010 году.
Больш за год выканаўца ледзьве не кожны тыдзень тэлефануе ў КДБ і спрабуе даведацца, а што з гітарай?
Нядаўна Ігар Сімбіроў атрымаў запар два адміністрацыйныя арышты (разам - 25 сутак): 26 красавіка суд пакараў яго на 10 сутак па абвінавачванні ў дробных хуліганстве, а 8 траўня прысудзілі 15 сутак за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Пра цікавасць да сваёй асобы з боку ўлады і распавядае Ігар Сімбіроў.
Ігар Сімбіроў: "Гітару не вернуць" (відэа)