Мікалай Карышаў з “Граніта” змагаецца за аднаўленне на працы

2012 2012-06-11T18:25:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karyshau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Карышаў

Мікалай Карышаў

Намеснік старшыні "гранітаўскай" суполкі незалежнага прафсаюза Мікалай Карышаў абараняе сваё права на працу ў Лунінецкім раённым судзе.

Ён змагаецца за зняццё дысцыплінарных спагнанняў па тэхніцы бяспекі, з-за якіх быў звольнены з працы.

Сп. Карышаву, які працаваў люкавым у чыгуначным цэху пагрузкі, у віну ставяцца парушэнні тэхнікі бяспекі, якія выяўляюцца ў тым, што ён не падстаўляў тармазныя башмакі пад восі грузавога возу.  

Аднак, па словах  юрыста-праваабаронцы Уладзіміра Малея, Карышаў не мог выканаць гэтае правіла бяспекі. У судзе было ўстаноўлена, што, па-першае, наймальнік не праводзіў з люкавымі заняткаў па выкарыстанні башмакоў, і, па-другое, башмакі прыкаваныя да сцяны тросам, даўжыня якога не дазваляе дацягнуць іх да восей возу. Таму, як сказалі чатыры сведкі, башмакамі карыстацца папросту немагчыма і імі ніхто не карыстаецца і зараз. Праваабаронца лічыць, што суд павінен узяць гэта пад увагу, зняць спагнанні і вынесці прыватнае азначэнне аб неналежным выкананні наймальнікам абавязкаў па тэхніцы бяспекі.

Сам Мікалай Карышаў упэўнены, што звольнены за актыўную грамадскую дзейнасць. Гэта пацвярджаюць і запалохванні звальненнем сведкі Віталя Пашэчкі, якія распачаліся праз месяц з боку начальніка чыгуначнага цэха пагрузкі Віктара Курыловіча. Дарэчы, з гэтай нагоды Пашэчка накіраваў заяву на імя пракурора Лунінецкага раёна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international