Затрыманы дарадца Аляксандра Мілінкевіча

2006 2006-10-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 кастрычніка ў Горадні ў 13.50 быў затрыманы Андрэй Кусяльчук, дарадца Аляксандра Мілінкевіча. Вядома, што яго затрымалі, калі ён вёз у машыне «друкаваную прадукцыю». Паводле афіцыйнай вэрсіі, агучанай у РУУС, гэта газэта «Свабода». Кусельчука дапыталі, ягоную машыну агледзелі.

Паводле інфармацыі “Нашай Нівы” ўчора ж міліцыянты маніліся ператрэсьці хату Юліі Коцкай, супрацоўніцы прэсавай групы А. Мілінкевіча. Аднак хата была замкнёная. Міліцыянты паведамілі суседзям, што нібыта быў сыгнал, што з дому вывозяць сьпірт. Пасьля гэтага міліцыянты наведалі маму Юліі. Аднак спадарыня адмовілася ехаць адмыкаць хату, пакуль няма санкцыі пракурора. Празь некалькі гадзінаў міліцыянты вярнуліся бяз санкцыі, але з новым падазрэньнем: нібыта ў хаце апроч сьпірту вырабляюць яшчэ і падробныя дакумэнты. Маці па-ранейшаму адмовілася адмыкаць хату.

Паводле словаў прэс-сакратара Мілінкевіча Паўла Мажэйкі, Кусяльчук знаходзіцца ў спэцпрымальніку-разьмеркавальніку. Яму інкрымінуюць артыкул 156 «Дробнае хуліганства». Суд адбудзецца сёньня, 30 кастрычніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international