Аляксандра Малчанава не пусьцілі на пахаваньне маці

2012 2012-06-11T16:40:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

11 чэрвеня ў Барысаве на Вайсковых могілках пахавалі Галіну Малчанаву, маці вязьня Аляксандра Малчанава, які пасьля асуджэньня за Плошчу і памілаваньня зноў апынуўся ў турме.

Ганна Шапуцька, якая разам зь іншымі грамадзкімі актывістамі дапамагала ў арганізацыі пахаваньня Галіны Малчанавай, сумняецца, што адміністрацыя жодзінскай турмы паведаміла Аляксандру пра сьмерць маці.

«Сёньня ў першай палове дня мы размаўлялі з супрацоўнікам адміністрацыі турмы, і той сказаў, што немагчыма, каб адпусьцілі на пахаваньне, калі прысуд не ўступіў у дзеяньне. А яшчэ мы сумняваемся, ці ведаў на той момант Аляксандар пра сьмерць маці. Паводле нашых зьвестак, адвакат перадаваў сваякам, каб адправілі Аляксандру ў турму тэлеграму, што маці памерла, але гэта не было зроблена, і такую тэлеграму мы самі адправілі толькі сёньня, 11 чэрвеня».

Галіну Малчанаву пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам.

У пахаваньні бралі ўдзел шмат грамадзкіх актывістаў з Барысава, Менску ды іншых мясьцін, паведаміла Галіна Шапуцька.

Галіна Малчанава памерла ад цяжкай хваробы ў ноч на 9 чэрвеня. Аляксандра Малчанава на пахаваньне з Жодзінскай турмы не адпусьцілі, спаслаўшыся на тое, што прысуд адносна яго яшчэ не ўступіў у дзеяньне.

А 9 красавіка 2011 году Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на паўтара году калёніі строгага рэжыму за крадзеж мэталалому. Пасьля першай адседкі за Плошчу яго ў родным Барысаве нікуды не бралі на працу, і збор мэталалому быў адзіным спосабам яго заработку.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international