Са Шклоўшчыны робяць “зону цвярозасці”

2012 2012-06-11T12:01:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/antyalkagol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці прынятае рашэнне стварыць “зону цвярозасці” на тэрыторыі Гарадзішчанскага сельскага савета, дзе ў перыяд з 10 чэрвеня па 10 ліпеня забаронена рэалізацыя пладова-ягадных він, слабаалкагольных напояў і піва. Таксама гандлёвым аб’ектам на тэрыторыі раёна забаронена прадаваць пералічаныя віды напояў асобам, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама.

Рашэнне прынятае на паседжанні Шклоўскага райвыканкама 6 чэрвеня ў адпаведнасці з артыкулам 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 года “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. Дадзеныя меры былі прапанаваныя начальнікам мясцовага РАУС Аляксандрам Піменавым. Акрамя таго райвыканкам забараніў рэалізацыю алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў кафэ аграгарадкоў Гарадзішча, Фашчаўка, Славені, Стараселле, Гавяды, а таксама ў кафэ “Стары горад” у Шклове. Абмежаванні дзейнічаюць з 21-00 у перадсвяточныя, святочныя, перадвыходныя і выходныя дні. Пра рашэнне райвыканкама паведаміла мясцовая раёнка “Сельскае жыццё”.

Падставай для ўвядзення жорсткіх абмежаванняў на гандаль алкагольнымі напоямі ў Шклоўскім раёне паслужыла тое, што ў мінулым годзе на тэрыторыі раёна паказчык ўжывання спіртных напояў склаў больш за 14 літраў на кожнага жыхара, уключаючы немаўлят. Гэты ўзровень амаль у два разы перавысіў норму, за якой пачынаецца дэградацыя грамадства і асобы. Больш за палову правапарушэнняў і злачынстваў у раёне здзяйсняецца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.

Між тым Шклоўскі раён лічыцца адным з лепшых у Магілёўскай вобласці па паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international