Сёння будзе вынесена рашэнне па справе Мікалая Карышава

2012 2012-06-11T10:29:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў Лунінецкім судзе, суддзя Міхаіл Дзенісовіч вынесе рашэнне па справе намесніка "гранітаўскай" суполкі незалежнага прафсаюза Мікалая Карышава. Актывіст падаў скаргу з просьбай прызнаць незаконнымі вымовы з-за якіх ён згубіў працу на прадпрыемстве "Граніт".

Праваабаронца Уладзімір Малей, які ў судовым працэсе прадстаўляў інтарэсы Мікалая адзначыў, што парушэнні на прадпрыемстве мелі і маюць месца, бо наймальнік не стварыў для рабочых адпаведныя ўмовы:

- Рабочыя паказалі, што яны не могуць усталяваць “башмакі” пад цялежку, па той прычыне, што гэта немагчыма зрабіць, бо трос, які прывязаны да асновы, кароткі. У інструкцыі не пазначана, што ў гэтым выпадку павінен рабіць рабочы, таму такая сітуацыя адвольна тлумачыцца наймальнікам. Наймальнік не прыняў усіх мераў на стадыі напісання інструкцыі, якая павінна дакладна і зразумела тлумачыць прынцып усталявання “башмакоў”.

За час супрацьстаяння рабочых з наймальнікам на прадпрыемстве "Граніт" звольненыя чатыры актывіста незалежнага прафсаюза: Алег Стахаевіч, Генадзь Паўлоўскі, Мікалай Карышаў і жонка сакратара-казначэя суполкі Людміла Літвінка. Працоўныя патрабуюць лепшых умоў працы, але замест паразумення адчуваюць ціск і рэпрэсіі.

* * *

Старшыня Лунінецкага раённага суда Васіль Бельскі, які разглядаў справу лідара суполкі незалежнага прафсаюза “Граніта” Алега Стахаевіча і пачынаў разгляд скаргі Мікалая Карышава, перадаў весці працэс Міхаілу Дзенісовічу. На думку актывістаў гэта можа быць звязана з нежаданнем Бельскага браць на сябе яшчэ адказнасць.

У любым выпадку на думку паплечнікаў Мікалая Карышава такая ракероўка ніякім чынам не паўплывае на вынік. Сакратар-казначэй Анатоль Літвінка мае некалькі варыянтаў на гэты конт:

- Ракероўка магла па розных прычынах быць, можа быць сапраўды нейкія тэхнічныя прычыны. Бельскі ўжо атрымаў свае граматы з боку Міністэрства юстыцыі за справу Стахаевіча, за ўмоўна кажучы правільнае вырашэнне пытання і ўжо яму не цікава новую грамату атрымліваць, як бы 2 граматы ўжо не дадуць. Можа быць перадаў па гэтай прычыне. Гэты ж суддзя Дзенісовіч разглядаў пытанне па Алегу Стахаевічу.

І Бельскі, і Дзенісовіч ужо разглядалі справы актывістаў “гранітаўскай” суполкі раней, але заўжды прызнавалі права за кіраўнікамі “Граніта”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international