З маладафронтаўца Эдуарда Лобава робяць "злоснага парушальніка"

2012 2012-06-08T14:29:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст "Маладога Фронту", палітвязень Эдуард Лобаў даслаў ліст сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, таксама палітвязню Паўлу Севярынцу.

 У лісце, датаваным 1 чэрвеня, маладафронтавец паведамляе, што на яго пачалі складаць бясконцыя рапарты аб парушэнні рэжыму ўтрымання, чаго раней не было. На думку Эдуарда Лобава, яго спрабуюць падвесці пад артыкул 117 Крымінальна-выканаўчага кодэксу (злоснае парушэнне асуджаным да пазбаўлення волі ўсталяванага парадку адбыцця пакарання).

 Тым самым, лічыць палітвязень, яму хочаць абмежаваць магчымасці спатканняў, перадачаў, а таксама выхаду на волі па абвешчанай уладамі амністыі. Разам з тым Эдуард трымаецца бадзёра і кажа, што гатовы адседзець увесь тэрмін.

 Ён таксама дзякуе за новую Біблію, перададзеную яму каардынацыйнай праваабарончай групай "За Волю".

 "Эдуард – шчыры вернік, каталік і мужны чалавек сам па сабе. Адзін з тых людзей, хто з'яўляецца прыкладам для новага пакалення беларусаў", - адзначыў Павал Севярынец.

 Эдуард Лобаў і ягоны паплечнік, кіраўнік "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч у 2011 годзе былі асуджаныя на 4 і 2 гады турмы, нібыта за хуліганства. Маладафронтаўцы сваёй віны не прызнаюць і заяўляюць, што іхняе зняволенне – правакацыя спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international