Пафала: Рэпрэсіі ў Беларусі такія, што не важна, хто знаходзіцца ў апазіцыі

2012 2012-06-08T14:04:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Нямеччыны Роналд Пафала зрабіў шэраг заяваў па сітуацыі ў Беларусі.

Сёння ён наведаў Вільню, выступіў на ўрачыстасці, прысвечанай 20-м угодкам ЕГУ, а таксама паўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі.

"Людзі не могуць нармальна працаваць ва ўмовах рэпрэсій і пастаяннага страху", — сказаў Пафала пра беларускіх апазіцыянераў. Ён адзначыў "катастрафічны" ўзровень палітычных рэпрэсій у Беларусі. Таму, лічыць Пафала, "не мае значэння, хто знаходзіцца ў апазіцыі".

Ён назваў непрыймальнымі ўмовымі, у якіх апазіцыя "не можа працаваць і развівацца" і ўсклаў адказнасць за "несвабоду, рэпрэсіі і страх" на Аляксандра Лукашэнку.

 Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Нямеччыны заявіў, што Еўрасаюз будзе працягваць патрабаваць вызваленння беларускіх палітзняволеных.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international