Супрацоўнік праваахоўных органаў Круглянскага раёна абражае цыган

2012 2012-06-07T13:43:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Круглянская раённая газета “Сельская жыццё” 6 чэрвеня апублікавала артыкул следчага Круглянскага раённага аддзелу Следчага камітэту А. Ганакова. У артыкуле «Остерегайтесь гостей незваных» супрацоўнік праваахоўных органаў выказвае рэзка негатыўнае перадузятае стаўленне да ўсіх прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнасці.

У прыватнасці, А. Ганакоў піша:

“Из практики прошлых лет усматривается, что на территории не только нашего района, но и всей Могилёвской области произошёл лист преступлений, совершённых представителями цыганской национальности…Ведь там где появляются цыгане, существует огромная вероятность совершения ими кражи либо мошенничества.

…У представителей этой национальности, можно сказать, нюх на криминал».

Напрыканцы артыкула супрацоўнік Следчага камітэту заклікае грамадзян праяўляць пільнасць і адразу ж паведамляць у міліцыю толькі пры з’яўленні цыган.

Сумна, што супрацоўнік праваахоўных органаў, афіцэр міліцыі з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй не бачыць розніцы паміж злачынцамі і прадстаўнкамі цыганскага народа. Злачынцы ёсць сярод прадстаўнікоў любой нацыянальнасці, а не толькі сярод цыган. Да чаго прыводзіць падзел людзей па нацыянальнай прыкмеце на розныя гатункі, мы добра памятаем з гісторыі нацысцкай Германіі пры Адольфе Гітлеры. Там збіраліся канчаткова вырашыць “цыганскае пытанне” з дапамогай канцлагераў і газавых камер…

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства