Эдвард Дмухоўскі – штраф 45 базавых велічынь

2012 2012-06-07T11:23:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodna-piket-paliaki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Сёння, 7 чэрвеня, у Гародні працягнуліся суды над затрыманымі 1 чэрвеня грамадскімі актывістамі падчас пікету ў абарону польскамоўных класаў у СШ №36. Завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы Эдварда Дмухоўскага, які пачаўся яшчэ ўчора. Суддзя Ленінскага раённага суду Наталля Козел не ўзяла пад увагу ні тлумачэнні Дмухоўскага, ні аргументы яго адваката, засудзіўшы актывіста да штрафу ў 45 базавых велічынь.

   Учора суддзямі Наталляй Козел і Ксеніяй Стасюкевіч было абвешчана некалькі прысудаў. Журналістку Юлію Каляду аштрафавалі на 25 базавых велічынь, пенсіянерку Генрыку Стрэмалкоўскую – на 17 велічынь, яшчэ адну пенсіянерку Станіславу Цівунчык – на 20, Ірэну Міклаш – на 15. Засудзілі да штрафу і выпадковага мінака Пятра Табалу (23 базавыя велічыні), які праходзячы міма, заступіўся за жанчыну ў час гвалтоўнага “хапуну”

   Сама вялікі штраф з затрыманых на пікеце 1 чэрвеня прысудзілі журналістцы Гражыне Шалкевіч – 50 базавых велічынь. Сёння павінны судзіць яшчэ віцэ-старшыню Саюзу палякаў Рэнату Дземянчук і актывіста СПБ Марака Занеўскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international