Баранавіцкі актывіст – за паслядоўнасць у выкананні законаў

2012 2012-06-07T10:30:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zakony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочы Баранавіцкага аўтаагрыгатнага завода Рыгор Грык накіраваў пісьмовыя заявы ў Следчы камітэт, Міністэрства ўнутраных спраў і Генеральнаму пракурору краіны. У лістах ён паведамляе, што 22 мая суд Савецкага раёна Мінска задаволіў пазоў аператара Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Марыны Цыбліенкі да апазыцыйнага палітыка Віктара Івашкевіча. Будынак суда пікетавалі 25 прадстаўнікоў афіцыйнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай, а таксама актывісты БРСМ і мазырскія прыхільнікі Марыны Цыбліенкі.

– Думаю, што тут відавочна прагледжваецца парушэнне арт.23.34 КаАП РБ, арт.425 КК РБ,- паведаміў Рыгор Грык. - У нашай краіне адным можна праводзіць масавыя мерапрыемствы ў забароненых месцах, а другім нельга – нават у дазволеных.

У сваіх лістах грамадскі актывіст просіць Следчы камітэт, Міністэрства ўнутраных спраў і Генеральнага Пракурора краіны правесці праверку і прынягнуць у адпаведнасці з законам да адказнасці тых грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international