Ідэолаг параіла журналістам не пісаць дыскрымінацыйных матэрыялаў пра цыганоў

2012 2012-06-06T13:48:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра БХК з Гомелю Марыя Багдановіч атрымала адказ на свой зварот з галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама. Праваабаронца прасіла кіраўніцтва ідэалогіі правесці працу з журналістамі аб недапушчальнасці распальвання міжнацыянальнай варожасці. Падставай для звароту быў той факт, што ў рэгіянальных выданнях перыядычна з'яўляюцца матэрыялы, якія абражаюць нацыянальную годнасць цыганскага народу і вядуць да ксенафобіі. Падобныя матэрыялы былі апублікаваны некалькі разоў у абласной газеце «Гомельская праўда» і раённым выданні «Светлае жыццё» (Лельчыцы). Агульны месідж матэрыялаў быў такі: цыгане – злачынцы, іх трэба асцерагацца, а пры сустрэчы з імі паведамляць у міліцыю.

«Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы аблвыканкаму дадзены рэкамендацыі рэдакцыям рэгіянальных друкаваных СМІ вобласці аб недапушчальнасці выхаду матэрыялаў, якія носяць дыскрымінацыйны характар у адносінах да цыганскага этнасу. Дзякуем Вам за праяўленую актыўную грамадзянскую пазіцыю», - гаворыцца ў адказе за подпісам першага намесніка начальніка ўпраўлення ідэалогіі Таццяны Караткевіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international