У Віцебску міліцыя выдаліла зь бібліятэкі Барыса Хамайду

2006 2006-10-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У абласной бібліятэцы імя Леніна праходзіла сустрэча зь Нілам Гілевічам, Леанідам Дранько-Майсюком ды іншымі аўтарамі часопісу “Дзеяслоў”. Барыс Хамайда прыйшоў на гэтую сустрэчу са стосам недзяржаўных выданьняў, маючы на мэце распаўсюдзіць іх сярод наведвальнікаў. Гэта абурыла дырэктара бібліятэкі Аляксандра Сёмкіна.

Спадар Сёмкін выклікаў нарад АМОНу, заявіўшы, што Барыс Хамайда яго абразіў. Аднак пісьмовай заявы дырэктар складаць ня стаў. Міліцыянтам і журналістам, што назіралі за разьвіцьцём канфлікту, ён патлумачыў, што бібліятэка ёсьць дзяржаўнай установай, у якой няма месца недзяржаўнаму распаўсюду.

Барыс Хамайда, якому не дазволілі распаўсюджваць часопіс “ARCHE”, “Беларускія ведамасьці” ды іншыя недзяржаўныя выданьні, выклаў прысутным сваю пазыцыю:

- Што я магу сказаць, калі беларускамоўную літаратуру нельга распаўсюджваць у бібліятэцы каля аддзелу беларускай літаратуры! У кнігарнях гэтай літаратуры няма, у шапіках няма, дык дзе ж яе распаўсюджваць? А тут сабраўся беларускамоўны асяродак, прыехалі беларускія паэты. Вось дзе ж яшчэ можна распаўсюджваць такі элітарны часопіс, як “ARCHE”? Беларускі часопіс! Што я магу сказаць? Ганьба!

Многія жыхары гораду, якія ішлі на сустрэчу зь пісьменьнікамі, засталіся назіраць, ці затрымаюць Барыса Хамайду. Калі праз паўгадзіны зьявіліся яшчэ чатыры міліцыянты з Чыгуначнага райаддзелу, вакол распаўсюдніка сабралася шчыльнае кола журналістаў з фотаапаратамі. Ацаніўшы сытуацыю, намесьнік начальніка райаддзелу аддаў загад адпусьціць Хамайду, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international