У Маларыце ўлады забаранілі пікет і пацікавіліся крыніцамі яго фінансавання (дакумент)

2012 2012-06-06T11:21:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malej-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей

Уладзімір Малей

Праваабаронца Уладзімір Малей, які падаваў у Маларыцкі райвыканкам заяву на правядзенне на гэтым тыдні пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”, атрымаў адмоўны адказ ад уладаў.

У лісце за подпісам намесніка старшыні райвыканкаму Вадзіма Шпетнага гаворыцца, што ў адпаведнасці з Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” не дазваляецца праводзіць падобныя мерапрыемствы бліжэй за 50 метраў ад будынкаў выканаўчых і распарадчых органаў. Між тым, заўважае маларыцкі чыноўнік, пікет планавалася правесці перад будынкам Дома культуры, дзе знаходзяцца аддзел культуры райвыканкама і ЗАГС. Акрамя таго, Вадзім Шпетны са спасылкай на той самы Закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” паведамляе, што “у заяве неабходна указаць крыніцу фінансавання масавага мерапрыемства”.

Уладзімір Малей кажа пра абсурднасць падобных патрабаванняў і пярэчыць, што ў згаданым Законе нічога пра гэта не гаворыцца. Праваабаронца мае намер абскардзіць рашэнне райвыканкама пра забарону пікета у судзе першай інстанцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international