viasna on patreon

З Алесем Бяляцкім сустрэўся прадстаўнік назіральнай камісіі па наглядзе за месцамі пазбаўлення волі

2012 2012-06-07T11:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

Учора, 5 чэрвеня, сябра праўлення Грамадскага аб’яднання “Магілёўскі праваабарончы цэнтр”  Віктар Сідарэнка наведаў Бабруйскую папраўчую калонію №2 дзе сустрэўся з асуджаным праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
Магчымасць наведаць бабруйскую калонію і асуджанага праваабаронцу з’явілася ў Віктара Сідарэнкі ў сувязі з тым, што ён з’яўляецца старшынём грамадскай назіральнай камісіі пры Галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама па наглядзе за месцамі пазбаўлення волі ў Магілёўскай вобласці.
Нагодай для сустрэчы была скарга праваабаронцы Насты Лойкі з нагоды таго, што да Алеся Бяляцкага не даходзіла паштовая карэспандэнцыя. Для праверкі гэтай інфармацыі ўпраўленне юстыцыі дало дазвол камісіі спраўдзіць гэтую інфармацыю.
Віктар Сідарэнка кажа, што сустрэча адбывалася цягам 30 хвілін у прысутнасцті супрацоўнікаў адміністрацыі калоніі.
“Алесь Бяляцкі паведаміў, што ў яго ўсё адносна добра, харчаванне ў калоніі някепскае. Ён па-ранейшаму працуе ўпакоўшчыкам на швейнай вытворчасці. Пагаварыць тэт-а-тэт нам не далі, хаця па законе гэта рабіць былі абавязаны. Зрабіць анкетаванне, якое звычайна камісія праводзіць са зняволенымі, таксама не дазволілі. Верагодна, каб мы
былі ў памяшканні сам-насам, ён бы паведаміў нешта цікавае”, - кажа Віктар Сідарэнка.
Сябра праўлення Грамадскага аб’яднання “Магілёўскі праваабарончы цэнтр” таксама распавёў пра тое, што для Алеся Бяляцкага ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2 заведзены асобны журнал уваходзячай і зыходзячай карэспандэнцыі. Штотыдзень Алесь Бяляцкі атрымлівае 4-5 лістоў, у некаторыя тыдні – і больш дзясяці.
Справаздачу грамадскай камісіі па выніках візіта ў калонію атрымае Дэпартамент выканання пакаранняў і праваабаронца Наста Лойка.
Нагадаем, што вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі быў асуджаны Першамайскім судом Мінска на 4,5 гады пазбаўлення волі. Суддзя Сяргей Бандарэнка прызнаў  праваабаронцу вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў яго да турэмнага тэрміну з канфіскацыяй маёмасці.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства