Мілінкевіч сёньня падасьць судовы зыск на першы нацыянальны тэлеканал

2006 2006-10-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандар Мілінкевіч сёньня, 26 кастрычніка, зьбіраецца падаць судовы зыск на першы нацыянальны тэлеканал з нагоды зьнявагі гонару і годнасьці, паведамляе Радыё Свабода. Як лічыць Мілінкевіч, 13, 27 жніўня, а таксама 6 верасьня ў перадачы “У цэнтры ўвагі” былі дыскрыдытаваныя ён ды ягоная сямья. У тэлесюжэтах, прынамсі, паведамлялася, што, нібыта, старэйшы сын экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандар “за грошы Захаду” скупляе хаты ў радавой вёсцы Мілінкевічаў, каб, маўляў, праводзіць у іх “апазыцыйныя сходы”.

Старэйшы сын спадара Мілінкевіча таксама Аляксандар, якому больш за 30 гадоў, сапраўды купіў дзьве занядбаныя сядзібы ў Берштах. У адной зь іх засталося давесьці да ладу саламяную страху, пасьля чаго тут на дабрачынных пачатках будзе месьціцца этнаграфічны музэй. Мілінкевічы разам з настаўнікамі ды вучнямі Берсьцянскай школы сабралі да яго ўжо дзьве сотні экспанатаў. Кажа старэйшы Мілінкевіч:

- Каб у мяне былі сродкі, пазвозіў бы з засьценкаў, зь лясоў старыя драўляныя хаты, якія яшчэ ў выдатным стане і зрабіў бы турыстычную вёску ў вёсцы. Гэта захавала б Бершты. І мы з сынам хацелі б адрадзіць і ганчарства, кавальства, ткацтва, бо людзі яшчэ жывыя, якія гэта ўмеюць…

30-гадовы Аляксандар Будзько, які ў часе апошняй прэзыдэнцкай кампаніі ў вёсцы ды акаляючых засьценках, дзе пражыве да чатырох сотняў жыхароў, сабраў за Мілінкевіча да дзьвюх соцень подпісаў адзначае:

- БТ, калі прыехала, не паказвала, што Мілінкевіч купіў старыя, разваленыя хаты, што зьбіраецца рамантаваць, а паказвалі толькі дом Мілінкевіча, таму што ён прыстойна выглядае. З усёй вёскі “бэтэшнікі” знайшлі тых, хто не любіць Мілінкевіча – трох чалавек. Барташук, былы дырэктар саўгаса. Барташука гэтага потым выгналі, перадалі саўгас Хвасько, які разваліў яго канчаткова, толькі піларама засталася. І бабка – Саша ў яе дом хацеў купіць на беразе возера. У тых жа, хто за Мілінкевіча, яны інтэрвію не бралі! Як толькі па тэлевізару паказалі, назаўтра было ўсё начальства са Шчучына – і санстанцыя, і архітэктар. Ім далі ўказаньне, каб да чагосьці “дакалупаліся”. Дык сказалі, каналізацыю нельга капаць каля хаты і яму штраф за гэта выпісалі…

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international