У Жодзіна так і не апублікавалі афіцыйныя дадзеныя пра стан ракі (відэа)

2012 2012-06-05T17:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/plisa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пачатку сакавіка гэтага года ў Жодзіна адбылася лакальная экалагічная катастрофа: з-за аварыі на Жодзінскай ЦЭЦ у вадасховішча на рацэ Пліса вылілася масла. Аднак да гэтага часу праз мясцовыя СМІ адпаведныя інстанцыі так і не знайшлі час апублікаваць вынікі даследаванняў вады.

На сённяшні дзень мясцовыя жыхары так і не былі азнаёмленыя з афіцыйнымі вынікамі замераў вады ў рацэ Пліса, якія б пацвярджалі поўную ліквідацыю наступстваў разліву масла з Жодзінскай ЦЭЦ. Больш за тое, нежаданне мясцовых уладаў прыцягваць увагу да праблемы прывяло да поўнай недасведчанасці пра інцыдэнт з боку мясцовых жыхароў. Многія з іх наогул не ведаюць пра разліў масла і ўпэўненыя ў тым, што ловяць рыбу ў чыстай вадзе. Хаця на засмечаных і зарослых хмызняком берагах Плісы цяпер можна знайсці мёртвых рыб.

«Разліў быў, - распавядае мясцовы рыбак Валянцін. - Тады леска з белай станавілася жоўтай, а пярлоўка сінела на вачах. Я тады наогул перастаў тут лавіць. А пра сакавіцкі разліў масла нічога не ведаю. Бачыў, прыходзілі з санстанцыі, бралі пробы вады. Я два гады там прапрацаваў, так пайшоў да дзяўчынк, спытаў. Яны мне сказалі, што ўсё чыста».

Згодна з арт.12 Закона РБ «Аб ахове навакольнага асяроддзя» «Правы і абавязкі грамадзян у галіне аховы навакольнага асяроддзя» «кожны грамадзянін мае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права, а таксама на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай экалагічнай інфармацыі». У Жодзіне, мяркуючы па сітуацыі вакол рэчкі Пліса, гэты артыкул закона парушаецца. Прычым, зусім беспакарана.

 

У Жодзіна так і не апублікавалі афіцыйныя дадзеныя пра стан ракі (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international