Актывістку "Нашага дома" Таццяну Якаўлеву адпусцілі

2012 2012-06-05T17:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jakauleva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакутлівыя разумовыя высілкі аршанскіх пінкертонаў пра тое, як з дапамогай маек і флікераў можна арганізаваць тэракт вынікаў не далі.Таццяна Якаўлева, актывістка кампаніі "Наш дом", была затрыманая ў аўторак раніцай на аршанскім аўтавакзале. Яна накіроўвалася ў пасёлак Коханава, дзе ў гэты дзень планаваліся дзіцячыя спаборніцтвы па рыбнай лоўлі і краязнаўчы паход.  

 Міліцыянты абвясцілі ашаломленай Таццяне, што затрымліваюць яе па падазрэнні ў тэрарызме, у прыватнасці ў перавозцы трацілу. У Аршанскім ГАУС, куды даставілі затрыманую, быў праведзены  асабісты дагляд затрыманай. У выніку высветлілася, што актывістка везла 29 маек з лагатыпам "Наш Дом", а таксама некалькі флікераў. Трацілу не аказалася.           

Супрацоўнікі міліцыі былі відавочна расчараваныя. У грамадскай актывісткі не аказалася ніякай выбухоўкі. Больш за тое, яна не мела з сабой нават ні аднаго рыбалоўнага кручка. Пакутлівыя разумовыя высілкі аршанскіх пінкертонаў пра тое, як з дапамогай маек і флікераў можна арганізаваць тэракт вынікаў не далі.  

 Праз тры гадзіны затрыманую прыйшлося адпусціць

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international