viasna on patreon

Любоў Кавалёва напісала скаргу старшыні КДБ

2012 2012-06-05T17:55:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavaliova_liubou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Маці  расстралянага Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызме, больш як 30 дзён чакала адказу  на свой ліст з СІЗА КДБ. У скарзе на імя старшыні КДБ Вадзіма Зайцава яна піша, што ягоныя падначаленыя парушаюць прэзідэнцкі ўказ пра звароты грамадзянаў.

Любоў Кавалёва так і не атрымала ліста з СІЗА КДБ, куды звярталася з патрабаваннем вярнуць сынавы запісы.

"30 красавіка я даслала ліст на імя начальніка СІЗА КДБ,  патрабавала вярнуць запісы сына. Уладзіслаў запісваў нешта перад кожным судовым пасяджэннем, потым – калі разам з адвакатам знаёміўся з пратаколамі суду… У лісце напрыканцы снежня  ен прасіў, каб я абавязкова іх захавала! Але пасля выкананьня прысуду мне даслалі ўсе рэчы Улада, але жоўтая папка, дзе ён захоўваў запісы, прыйшла пустая. І цяпер з СІЗА КДБ мне так і не адказалі, дзе падзеліся запісы. Не ведаю, што думаць: можа, іх нехта скраў, можа, нехта збіраецца вымагаць за іх грошы? Таму патрабую, каб старшыня КДБ Вадзім Зайцаў разабраўся ў сітуацыі і найперш высветліў, чаму яго падначаленыя не адказваюць мне своечасова. Яны парушаюць указ аб зваротах грамадзянаў, і я мяркую, што вінаватых трэба пакараць", -- кажа Л.Кавалёва.

"Мяркую, не варта забывацца, што нацыянальная бяспека нашай краіны ажыццяўляецца і за кошт падаткаў грамадзянаў. Я, як грамадзянка Рэспублікі Беларусь, шмат гадоў запар спраўна плачу падаткі. Хаця б таму я маю права разлічваць на паважнае стаўленне да сябе. І я  настойваю, каб мне далі адказ па сутнасці, а таксама прыцягнулі да адказнасьці асобаў, вінаватых у бюракратычнай валакіце ", -- напісана ў лісце да  старшыні КДБ ліст.

Маці Уладзіслава Кавалёва зазначае, што паперы сына – гэта яго асабістыя рэчы, і што яны проста зніклі ў СІЗА КДБ:  іх не даслалі дадому, але й не прадаставілі дакументаў пра тое, што іх далучылі да матэрыялаў справы або знішчылі. Зрэшты, знішчаць іх ніхто не мае права: знішчэнню падлягалі толькі некаторыя рэчавыя доказы па справе выбуху ў мінскім метро. А запісы Уладзіслава, мяркуе маці, могуць утрымліваць нейкія важныя звесткі. І паколькі яна лічыць следства, судовы працэс і смяротнае пакаранне Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва несправядлівымі, то спадзяецца, што ў будучым гэтая справа будзе перагледжана.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства