Моладзь БНФ выгналі з кавярні

2006 2006-10-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ня так даўно было адно з паседжаньняў моладзі БНФ быфло праведзена ў кавярні "СуперДжэкпот", якая знаходзіцца каля сядзібы Партыі БНФ. Сябры моладзі БНФ зайшлі ў пустую залю, замовілі гарбату й пачалі абмяркоўваць свае справы. Празь некаторы час супрацоўніца ўстановы папрасіла хлопцаў і дзяўчат пакінуць памяшканьне. Прычыну свайго патрабаваньня яна не патлумачыла. Сябры моладзі БНФ папрасілі кнігу скаргаў і прапановаў і ў пісьмовай форме выказалі сваю незадаволенасьць узроўнем абслугоўваньня ў "СуперДжэкпоце".

Учора быў атрыманы адказ. У лісьце гаворыцца, што УП "Галком СуперДжэкпот" - камэрцыйная арганізацыя, якая арэндуе памяшканьне ў галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня справамі прэзыдэнта РБ. Мэта наведваньня моладдзю установы, гаворыцца далей у лісьце, - атрыманьне выгоды са сваёй дзейнасьці. Таксама ў памяшканьні забаронена ставіць сталы побач, таму што гэта стварае дыскамфорт для наведвальнікаў кавярні. Менавіта на гэтай падставе моладзь БНФ была выгнаная з установы яе дырэктарам Кобашавай Марыяй Уладзіміраўнай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international