Віцебскую актывістку кампаніі «Наш дом» Тацяну Якаўлеву затрымалі «за тэрарызм»

2012 2012-06-05T13:12:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Спадарыня Якаўлева ехала ў пасёлак Коханава на імпрэзу кампаніі «Наш дом», і везла пакунак зь фірмовымі саколкамі і флікерамі — падарункамі ўдзельнікам.

Падчас затрыманьня супрацоўнікі міліцыі заявілі, што Тацяна Якаўлева, паводле службовай арыенціроўкі, падобная па прыкметах да тэрарысткі ў вышуку. І што ў сумцах у яе — траціл.

Праўда, арыенціроўку спадарыні Тацяне не паказалі, толькі завезьлі ў гарадзкі аддзел міліцыі.

«Пераглядаюць мае рэчы. У тым ліку саколкі зь лягатыпам кампаніі «Наш дом», — паведаміла праз тэлефон Тацяна Якаўлева.

У Аршанскі ГАУС патэлефанаваў Мікалай Петрушэнка, актывіст кампаніі «Наш дом» з Коханава, куды і кіравалася спадарыня Тацяна. Там заплянаваная імпрэза — спаборніцтвы па рыбнай лоўлі і невялікі паход па рэчцы Сакалянцы.

«Міліцыянты сказалі, што ім забаронена са мной размаўляць, і ад тэлефонных камэнтароў адмовіліся. У мяне такое ўражаньне, што яны хочуць сарваць наша мерапрыемства, бо адзіным «падазроным грузам» у Тацяны былі рэчы з сымболікай кампаніі — сказаў Мікалай Петрушэнка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international