Працягваецца ціск на сем'і рэпрэсаваных студэнтаў

2006 2006-10-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра моладзі БНФ, кіраўнік арганізацыі моладзі БНФ у Польшчы Сьцяпан Сьвідзерскі зараз вучыцца ў Гданьску па праграме Кастуся Каліноўскага. Раней навучаўся на гістарычным факультэце БДУ ў Менску. Пасьля таго, як хлопец адбыў тэрмін у турме пасьля разгону намётавага мястэчка, у яго пачаліся сур'ёзным праблемы з дэканатам. Афіцыйна Сьцяпана ня выгналі, але дапусьціцца да летняй сэсііі магчымасьці не далі.

На днях маці Сьцяпана Сьвідзерскага, якая жыве ў Горадні, атрымала паведамленьне, што яна мусіць заплаціць за сына ўнівэрсытэту 65 тысяч беларускіх рублёў. Падчас летняй практыкі, на якую Сьцяпан не зьявіўся, на кожнага студэнта выплачваюцца суткавыя, таму зараз трэба вярнуць доўг – тыя грошы, якія б зарабіў Сьцяпан за час практыкі. Зразумела, што ніякіх суткавых Сьцяпану ніхто не даваў, бо ўсё лета хлопец правёў у Польшчы.

"Сама гэтая сытуацыя, - камэнтуе старшыня моладзі БНФ, юрыст Алесь Каліта, - абсалютна абсурдная. Улада ня толькі выключае студэнтаў з ВНУ, але яшчэ й імкнецца садраць зь іх грошы. Гэта падобна на тое, як канфіскоўвалі маёмасьць ва ўдзельнікаў намётавага мястэчка - без дакумэнтаў, без складаньня адпаведных пратаколаў. Можна сказаць, што ўлады рабуюць людзей".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international