3 верасьня ў 14.00 у судзе Кастрыніцкага раёну г.Мінска працягнецца разгляд грамадзянскай справы аб прызнаньні памерлым былога міністра МУС Беларусі Юрыя Захаранкі.

2002 2002-09-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянская справа пачала разглядацца 2 верасьня судом Кастрычніцкага раёну г.Мінска.
Нагадаем, што Юры Захаранка зьнік 7 траўня 1999 года. На той час ён ўваходзіў у ценявы ўрад Беларусі і займаўся зборам фактаў, якія сьведчылі пра супрацьпраўныя дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі, апрача таго, актыўна займаўся стварэньнем “Саюзу афіцэраў”. У сваёй заяве жонка Захаранкі прасіла прызанаць мужа памерлым, а днём сьмерці – дзень зьнікненьня.
Жонка і дзеці Ю.Захаранкі на дадзены момант атрымалі палітычны прытулак у Германіі, таму ў судзе інтарэсы жонкі Ю.Захаранкі прадстаўляў Алег Волчак, кіраўнік ГА “Прававая дапамога насельніцтву”, а таксама Грамадзкай камісіі па рассьледваньні абставінаў зьнікненьня Ю.Захаранкі. Па хадайніцтве Волчака да матэрыялаў справы былі далучаныя вынікі працы Грамадзкай камісіі. Алег Волчак таксама агучыў паказаньні ананімных сьведкаў, якія бачылі, як 6 чалавек зацягвалі Ю.Захаранку ў машыну. У якасьці сьведкаў у судзе выступілі Уладзімір Барадач і Васіль Шлыдзікаў, якія кантактавалі з Юрыем Захаранкам у дзень зьнікненьня. Яны засьведчылі, што Ю.Захаранка гаварыў ім пра тое, што за ім вядзецца назіраньне, але ацэньваў гэта хутчэй як псіхалагічны ціск.
У зале суда прысутнічалі родныя і блізкія іншых зьніклых бяз вестак вядомых у Белаурсі асобаў – віцэ-сьпікера Віктра Ганчара, прадпрымальніка Анатоля Красоўскага і аператара ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага.
Разгляд грамадзянскай справы працягнецца 3 верасьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international