На Магілёўшчыне “Белая Русь” вядзе падрыхтоўку да выбараў

2012 2012-06-05T12:36:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belaja_rus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскай вобласці праходзяць справаздачна-выбарчыя сходы раённых арганізацый ГА “Белая Русь”. Практычна на ўсіх адбыўшыхся канферэнцыях у шэрагу іншых разглядалася пытанне аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

У прыватнасці, напрыканцы траўня – пачатку чэрвеня такія справаздачна-выбарчыя канферэныі адбыліся ў Шклоўскім, Дрыбінскім, Касцюковіцкім і шэрагу іншых раёнаў вобласці. Прадстаўнікі кіраўніцтва “Белай Русі” і райвыканамаўскія чыноўнікі, якія ўдзельнічалі ў сходах, адзначалі, што “основным вопросом на этот год является активное участие в подготовке и проведении выборов в Палату представителей Национального Собрания Республики Беларусь”. Плануецца, што члены “Белай Русі” будуць шырока вылучацца ў склад выбарчых камісій рознага ўзроўню, а таксама ажыццяўляць назіранне.

Па словах старшыні Дрыбінскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Уладзіміра Крывіцкага, «Белая Русь», в рядах которой уже более 130 тысяч граждан, стала мощной мобилизующей силой для людей разных возрастов и профессий. То есть, на сегодня «Белая Русь» одна из самых серьезных структур гражданского общества, которая может мобилизовать людей на решение сложных задач государственного строительства, консолидировать инициативы. Мы выступаем за сильную и процветающую Беларусь, и в стране, к счастью, очень много людей, которые хотят внести свой вклад в развитие государства, участвуя в общественных делах».

Між тым на Магілёўшчыне ні для кога не з’яўляецца сакрэтам, што аснову раённых арганізацый “Белай Русі” складаюць супрацоўнікі аддзелаў адукацыі райвыканкамаў і іншых бюджэтных устаноў, а таксама чыноўнікі розных рангаў. Многія з гэтых людзей уступілі ў арганізацыю па прымусу ці па “разнарадцы”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international