Нечаканая перамога: Брэсцкі абласны суд падтрымаў грамадскага актывіста

2012 2012-06-04T15:48:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў вызначэнне Брэсцкага абласнога суда па сваёй заяве, у якой ён аспрэчваў вынікі выбараў Рады на мясцовым каапрынку. Раней мы паведамлялі, што суддзя Баранавіцкага гарадскога суда Таццяна Жукава адмовілася разглядаць скаргу, у якой Мікалай Чарнавус прасіў гарадскі суд адмяніць вынікі “выбараў” Рады кірмашу на Баранавіцкім каапрынку, якія прайшлі з парушэннем заканадаўства. Суддзя Жукава Т.Ю. адмовіла ва ўзбуджэнні справы, таму прадпрымальнік і звярнуўся са скаргай у Брэсцкі абласны суд

Судовая калегія Брэсцкага абласнога суда па грамадзянскіх справах у складзе Хацько Е.П. (старшыня), судзей Міранюк Т.М. і Харытанюк К.Н. вызначыла: рашэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 4 красавіка 2012 года адмяніць і прыняць новае вызначэнне.

Гэта хоць і невялікая, але перамога грамадскага актывіста над складай бюракратычнай судовай сістэмай краіны. Мікалай Чарнавус працягвае абскарджваць вынікі выбараў на Баранавіцкім каапрынку цяпер ужо ў Брэсцкім абласным гаспадарчым судзе.

– Калі мы не навучымся праводзіць выбары такога ўзроўню, як, напрыклад, Рады рынку, дэмакратычна, адкрыта і справядліва, то тым болей ніколі не навучымся праводзіць іх на рэспубліканскім узроўні,- патлумачыў Мікалай Чарнавус.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international