Аршанскія грамадскія актывісты добраўпарадкавалі помнік ахвярам рэпрэсій (фота)

2012 2012-06-04T15:23:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-repres-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Аршанскага моладзевага грамадскага аб'яднання "Звяз" арганізавалі талаку на Кабыляцкай гары пад Оршай. Помнік у памяць расстраляных тут ахвяраў сталінскіх рэпрэсій пасля ўстаноўкі ніколі не рамантаваўся і прыбіраўся выключна грамадскімі сіламі. У выніку пляцоўка моцна зарасла травой, а значная частка пліткі растрэскалася.

 

Для працы сабралася больш за дваццаць чалавек, якія знялі старую плітку, выраўнялі пляцоўку вакол помніка і засыпалі яе дэкаратыўным шчэбнем. У кветніку высаджана газоннай трава, папраўлены крыжы. Чакаецца, што ў будучым тут будуць пасаджаны кветкі.

Нагадаем, што напрыканцы 80-х гадоў пры будаўніцтве чыгункі на гэтым месцы была знойдзена вялікая колькасць чалавечых парэшткаў. Як выявілі эксперты, людзі тут былі расстраляныя ў 30-я гады. Прыкладная колькасць пахаваных тут ахвяраў ад 300 да 5000 чалавек. На пачатку 90-х гарвыканкам па ініцыятыве Беларускага Народнага Фронту ўсталяваў на месцы расстрэлаў помнік, які так і не стаў ахоўваемым. Некалькі разоў на год помнік прыбіраецца сіламі грамадскіх актывістаў, але такі капітальны рамонт як зараз прайшоў упершыню.

Сябры АМГА "Звяз" заклікаюць усіх аршанцаў прыходзіць да помніку на Кабыляцкай гары, каб прыносіць кветкі і сачыць там за парадкам.    

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international