З фотакамерай у Салігорскі суд не пускаюць

2012 2012-06-04T13:35:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fotazhurnalist.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрыканцы мінулага тыдня пры падачы скаргі ў суд Салігорскага раёна мясцовы маладафронтавец Андрэй Тычына сутыкнуўся з праблемай - паставы міліцыянт не прапусціў маладзёна ў будынак з-за наяўнасці ў таго фотакамеры.

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы падобны выпадак. Год назад, падчас судовых працэсаў над затрыманымі ўдзельнікамі акцый “маўклівага” пратэсту, патрапіць у будынак суда з фотакамерай не атрымалася ў іншага салігорскага маладафронтаўца Іллі Шылы. Тады маладзён звярнуўся ў Салігорскі аддзел Дэпартаменту аховы з адпаведным зваротам, на які атрымаў пісмовы адказ за подпісам начальніка аддзела А. С. Албута. У лісце сцвярджалася, што ў адпаведнасці з асаблівымі абавязкамі паставога па ахове суда, зацверджанымі ў траўні 2010 году начальнікам Салігорскага аддзела Дэпартамента аховы і Старшынём суда Салігорскага раёна, “паставому забараняецца без дазволу старшыні суда прапускаць у суд асобаў з аўдыё-відэа-тэхнікай, фотаапаратурай і перанаснымі камп’ютарамі”.

Сітуацыя выглядае даволі дзіўна, бо гаворка не пра дазвол на фотаздымкі падчас судовага паседжання і нават не на знаходжанне з фотакамерай ў судовай зале, дзе вядзецца працэс, а толькі аб знаходжанні ў будынку суда.

На думку салігорскіх праваабаронцаў, гэткі стан рэчаў з’яўляецца безумоўным парушэннем права на свабодны пошук, атрыманне і распаўсюд інфармацыі, гарантаванага Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з’яўляецца Рэспубліка Беларусь. Гэтае ж права ўтрымліваецца ў беларускай Канстытуцыі, якая гарантуе грамадзянам краіны права на атрыманне, захоўванне i распаўсюде поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў. Знаходжанне грамадзяніна з фотаздымачом проста ў будынку суда аніяк не пагражае дзяржаўнай бяспецы, грамадскаму парадку, здароўю або маралі насельніцтва і, адпаведна, абмяжоўвацца ў дадзеным выпадку не можа.

Акрамя таго, гэткі рэгламент у судзе Салігорскага раёна супярэчыць айчыннаму закону “Аб інфармацыі”, паводле якога агульнадаступнай з’яўляецца інфармацыя, доступ да якой, а таксама яе распаўсюд ды прадстаўленне не з’яўлюцца абмежаванымі. Устанаўленне такіх абмежаванняў магчыма толькі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Асаблівыя абавязкі паставога па ахове суда, нават калі яны зацверджаныя начальнікам Салігорскага аддзела Дэпартамента аховы і Старшынём суда Салігорскага раёна, гэткімі заканадаўчымі актамі не з’яўляюцца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international