Яшчэ адна ўдзельніца галадоўкі вернікаў шпіталізаваная
25.10.2006.
Сёньня пасьля 16 сутак галадоўкі была шпіталізаваная 42-х гадовая верніца суполкі «Царква Ісуса Хрыста» касмэтоляг Тацяна Варанцова.Кіраўніца прэсавай службы царквы «Новае жыцьцё» Марына Церах заявіла Радыё Свабода:
- Брыгада хуткай дамапогі правяла неабходнае адсьледваньне Варанцовай, пасьля чаго яе шпіталізавалі ў Менскі гарадзкі клінічны шпіталь №1.
Ад пачатку галадоўкі былі шпіталізаваныя 3 удзельнікі акцыі — усе жанчыны.
Галадоўка доўжыцца 20 дзён. 9 чалавек галадае і яшчэ калі сотні трымае пост на знак салідарнасьці з галадоўнікамі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








