У Брэсцкай вобласці не хапае 800 лекараў

2012 2012-06-04T13:00:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/balnicasvietlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пры гэтым у 14-ці лячэбных установах рэгіёна (пераважна у сельскай мясцовасці) увогуле няма дактароў. Так, у Ганцавіцкім раёне тры сельскія амбулаторыі засталіся без лекараў, у Маларыцкім – дзве. Акрамя таго, катастрафічна не хапае вузкіх спецыялістаў: некаторыя раёны вымушаныя абыходзіцца без свайго анколага, неўролага ці акуліста. У абласным цэнтры праблема пакуль не крытычная, але таксама мае нядобрую тэндэнцыю: паводле звестак с цэнтральнай гарадской паліклінікі, Брэст падаваў у ВНУ заяўку на 103 маладых спецыяліста, але пакуль сюды атрымалі накіраванне толькі 68 чалавек. Пакуль сітуацыю ратуюць лекары, якія працуюць па сумяшчальніцтву, а таксама спецыялісты-пенсіянеры.

Недахоп медычных кадраў кіраўніцтва тлумачыць тым, што каля дзесяці гадоў таму Міністэрства аховы здароўя рэзка зменшыў планы прыёму абітурыентаў у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы медыцынскага профілю. У тыя гады колькасць першакурснікаў скарацілася ў 3 разы, а некаторыя медкаледжа былі зачыненыя.
Сітуацыю пачалі выпраўляць пяць гадоў таму, аднак на прэстыжы прафесіі адбіліся невысокія зарплаты лекараў. Заробак маладых спецыялістаў, што прыходзяць на працу адразу пасля вучобы ў ВНУ, складае каля двух мільёнаў рублёў. Прыкладна столькі ж атрымліваюць санітаркі без адукацыі, якія працуюць на паўтары стаўкі ў аддзяленнях з цяжкахворымі людзьмі. Што тычыцца медсястры без стажу працы, дык людзі гэтай спецыяльнасці атрымліваюць ад 1,5 да 3 мільёнаў рублёў, у залежнасці ад аддзялення, дзе яна працуе. Але усе гэтыя паказчыкі, як сярэдняя тэмпература па палаце, таму яна не адлюстроўвае сапраўдны стан фінансавання сістэмы аховы здароўя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства