“Газету Слонімскую” забараняюць прадаваць
25.10.2006.
Днямі рэдакцыя “Газеты Слонімскай” страціла чарговую гандлёвую кропку, дзе рэалізоўвала сваё выданьне. Аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў г.Слоніма (Гродзенская вобл.), які ў прыватнай краме доўгі час прадаваў незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне, выклікалі ва ўпраўленьне адукацыі Слонімскага райвыканкама, дзе паставілі ўльтыматум: ён павінен спыніць продаж незалежнай газэты.У зваротным выпадку яму скасуюць дамову на арэнду памяшканьня, дзе месьціцца крама. Справа ў тым, што будынак, дзе прадпрымальнік арганізаваў свой бізнес, належыць упраўленьню адукацыі.
Чалавека паставілі перад фактам і яму нічога не заставалася, як прыняць умовы чыноўнікаў, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








