Спроба страйку на віцебскім домабудаўнічым камбінаце

2012 2012-06-01T15:52:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/strajk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочыя заводу буйнапанэльнага домабудаўніцтва, які ўваходзіць у склад ДБК,  адмовіліся 1 чэрвеня прыступаць да працы, бо напярэдадні ім не выплацілі заробак. Праз некалькі гадзінаў заробкі на банкаўскіх картках з’явіліся, і працоўны дзень распачаўся.

"Згодна зменаў, унесеных у калектыўную дамову ў мінулым годзе, на прадпрыемстве мусяць выплаціць заробак у апошні дзень месяца, а не 25-га чысла, як было раней.  Аднак і 31 траўня заробкі на заводзе не выплацілі. Каля 7 гадзін раніцы 1 чэрвеня блізу 100 рабочых сабраліся каля ўвахода ў арматурны цэх і заявілі, што не прыступяць да працы, пакуль не атрымаюць заработную плату. Спачатку з імі сустрэўся намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай вытворчасці Мікалай Мачыха, а пазней пад’ехаў намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка. Залагодзіць канфлікт удалося толькі цвёрдым абяцаннем выплаціць заробкі ў гэты ж дзень. Па словах кіраўніцтва, праца прадпрыемства аднавілася прыкладна ў 9:30. У той жа час рабочыя кажуць, што яны прыступілі да працы толькі пасля абеду", -- паведамляе  сайт "Народныя Навіны Віцебска".

Рабочыя заводу буйнапанэльнага домабудаўніцтва адкрыта выказалі свой пратэст упершыню, хаця незадаволенасць умовамі і аплатай працы тут даўняя. Нават перанос выплаты заробкаў з 25-га на апошні дзень месяца, зафіксаваны ў калектыўнай дамове, з імі не  абмяркоўвалі, кажуць рабочыя.  Бывае, што працы ўвогуле няма: тады на прадпрыемстве бываюць прастоі. А за 10-15 працоўных дзен у месяц шмат не заробіш.

Між тым, старшыня Віцебскага аблвыканкаму якраз сёння заявіў, што да чэрвеня заробак на прадпрыемствах дарасце да 400 даляраў. З такой заявай Аляксандар Косінец  выступіў перад удзельнікамі выязднога пасяджэння Савету да ўзаемадзеяньні органаў мясцовага самакіравання. Да канца 2012 года ўвогуле абяцаны заробак у 500 даляраў. Але работнікі заводу буйнапанэльнага домабудаўніцтва, якія "выбілі" заробак толькі пагрозамі спыніць працу, у гэтым сумняваюцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international