viasna on patreon

Палітвязня Дзядка змясцілі ў адзіночку на паўгода

2012 2012-06-01T14:34:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок, які адбывае там пакаранне тэрмінам чатыры з паловай гады, пераведзены ў памяшканне камернага тыпу, так званы «БУР», на паўгода.

«Мікалаю незаконна змянілі рэжым утрымання на больш суровы: са звычайнай камеры перавялі ў адзіночку. На майго сына ўжо даўно ціск, яго неаднаразова прымушалі пісаць прашэнні аб памілаванні. Акрамя гэтага, ягоны атрад перавялі на 6-дзённы працоўны тыдзень, што незаконна. Мікалай толькі выказаўся пра сваю нязгоду з гэтым, бо ёсць яшчэ абавязковыя дзяжурствы, нарады. Гэта адразу ж пацягнула за сабой пазбаўленне Мікалая доўгатэрміновага спаткання з маці і жонкай, якое раней было дазволена ў чэрвені, і змяшчэнне ў адзіночку», — паведаміў бацька асуджанага Аляксандр Дзядок.

Адміністрацыя калоніі на сувязь з роднымі ісці адмаўляецца. Прычым два дні таму маці Мікалая была на прыёме ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Сяргея Працэнкі, які пры ёй тэлефанаваў начальніку Шклоўскай калоніі і зладзіў цэлы спэктакль: які, маўляў, ён добры хлопец, як ён добра працуе, хоць у той час ужо было прынята рашэнне аб змяшчэнні яго ў адзіночку, распавёў бацька Мікалая:

«За час знаходжання ў Бабруйскай і Шклоўскай калоніі Мікалай атрымаў больш за 10 спагнанняў за розныя надуманыя парушэнні, кшталту „няправільна адрэагаваў на заўвагу“. І цяпер ён не можа трапіць пад маючую адбыцца амністыю», — кажа Аляксандр Дзядок.

27 траўня 2011 года Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсця ля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, падпале дзвярэй філіялу «Беларусбанка», нападзе на расійскае пасольства

Дзядок атрымаў 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

7 красавіка Мікалая без тлумачэння прычынаў перавялі з Магілёўскай калоніі № 15 ў Шклоўскую ВК-17.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства