Актывісту апазыцыі пагражаюць узбуджэньнем крымінальнай справы

2006 2006-10-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перад мясцовымі выбарамі ўлады Клецка вырашылі "перакрыць кісларод" мясцоваму актывісту дэмсілаў Сяргею Панамарову. Актывіст дэмакратычных сілаў Сяргей Панамароў на працягу сямі месяцаў за ўласныя сродкі друкаваў бюлетэнь "Бойкі Клецк", дзе інфармаваў сваіх землякоў аб палітычных, эканамічных і сацыяльных навінах у краіне, якія застаюцца за межамі афіцыйных СМІ.

Як паведамляе прэс-служба Аб`яднананай грамадзянскай партыі, свой бюлетэнь ён назваў у гонар кіраўніка Клецкага выканкама Анатоля Бойкі, які, па меркаваньні апазыцыянэра, лічыць сябе паўнапраўным і адзіным гаспадаром ў горадзе, і таму дастаўляе нямала праблемаў грамадзянам. У выданні Панамароў падымаў такія пытаньні, як нездавальняльная праца служб камунальнай гаспадаркі і мясцовых службоўцаў.

Сяргей Панамароў і ягоная жонка Святлана, юрыст па адукацыі, прапанавалі жыхарам горада прававую дапамогу: кансультацыі, напісаньне іскавых заяў. Напярэдадні мясцовых выбараў, падчас якіх муж і жонка не меркавалі заставацца ўбаку, на Сяргея Панамарэнку пачалося псыхалягічнае ўзьдзеяньне.

У "Бойкім Клецку" былі дзьве публікацыі, у якіх Сяргей Панамароў распавядаў аб тым, як рашэньнем суду на яго наклалі штраф (9 млн. рублёў) за выкарыстаньне майстэрняў, раней набытых ім ва ўласнасьць і пасьля па рашэньні мясцовага начальства ў яго адабраных. Пасьля публікацыі гэтага артыкулу яго выклікалі ў міліцыю і прыстрашылі ўзбуджэньнем крымінальнай справы па арт. 188.2 (г.зн. за "паклёп"). Больш таго: некалькі дзён Панамарова не было ў горадзе, і ў гэты пэрыяд яго жонцы некалькі разоў тэлефанавалі і "па-сяброўску" раілі на час – да 14 студзеня, калі адбудуцца мясцовыя выбары, зьехаць з горада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international